Гомельскі актывіст звярнуўся ў міліцыю з-за абразаў у інтэрнэце

Гомельскі актывіст Леанід Судаленка звярнуўся з заявай у міліцыю, каб знайшлі людзей, якія адмініструюць сайт gomelbest.com. На думку апазіцыянера, ў кантэнце, які размяшчаецца на гэтым партале, ёсць прыкметы парушэння  Крымінальнага кодэкса.


 
Пры гэтым паклёпніцкія і абразлівыя матэрыялы, па меркаванні Судаленкі, з’яўляюцца на гэтым партале ўжо шмат гадоў. Пра гэта актывіст распавёў Еўрарадыё.


 
Леанід Судаленка: “Я і раней звяртаўся, каб знайшлі IP адрас, але ж яны не рэагуюць, кажуць, што ён зарэгістраваны ў Англіі. Відаць, на гэты раз таксама нічога не знойдуць. Яны там пішуць зневажальныя матэрыялы пра грамадскіх актывістаў, ён ужо гадоў 10 існуе”.

Раней Леанід Судаленка звяртаўся і да міністра ўнутраных спраў Беларусі. Але сайт працягвае існаваць, дадае актывіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі