Гомельскія мытнікі затрымалі 20 тон гарчыцы
У Добрушскім раёне супрацоўнікі Гомельскай мытні спынілі фуру, якая везла больш за 20 тон гарчыцы без фітасанітарнага сертыфіката, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Фура Iveco ехала з Расіі ў Беларусь. У грузавым адсеку аўтамабіля было больш за 20,5 тоны гарчыцы. З таварасуправаджальных дакументаў у кіроўцы аўтамабіля была толькі міжнародная таварна-транспартная накладная.
Кошт гарчыцы, якую везлі без дакументаў, складае 29 тысяч рублёў.