Гомельскія ўлады прызналі сталінскія рэпрэсіі 1937-га, але цяпер адмаўляюць

Гомельскія ўлады прызналі сталінскія рэпрэсіі 1937-га, але цяпер адмаўляюць

Гомельскія ўлады прызналі масавыя расстрэлы 1937 году, але цяпер адмаўляюць: кажуць, што адбылася памылка. Пра канфузную сітуацыю распавёў мясцовы партал "Флагшток".

У Гомелі збіраюцца будаваць дарогу — Усходні абыход горада. На сайце мясцовага Упраўлення камунальнага будаўніцтва апублікавалі справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. На схеме ў лесе ўздоўж Чарнігаўскай трасы абазначаныя не толькі месцы масавых пахаванняў савецкіх салдат, якія абаранялі Гомель у 1941 годзе, але і дзве брацкія магілы ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1937 года. 

"Флагшток" звяртае ўвагу, што летась на адным з гэтых месцаў пахаванняў пракуратура ініцыявала раскопкі. Па выніках органы заявілі, што ў магілах знаходзяцца ахвяры нацыстаў.

Пасля таго, як інфармацыя пра справаздачу трапіла ў СМІ, чыноўнікі сталі абурацца ў бок праекціроўшчыкаў з Мінска, чыя схема пярэчыла заявам пракуратуры. У праўладным пабліку "Говорит Гомель Гомельщина", які пад нікам Hejter вядзе ідэолаг Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачанка, заяўлялася, што "людзі маюць уласцівасць памыляцца, асабліва праекціроўшчыкі, асабліва не мясцовыя". Чыноўнік прыграціў рэпрэсіямі таму, хто "накасячыў": "Думаю, атрымае па-поўнай".  

Гомельскія ўлады прызналі сталінскія рэпрэсіі 1937-га, але цяпер адмаўляюць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі