Google не выдаў уладам Беларусі звесткі пра карыстальнікаў
Google не выдаў уладам Беларусі звесткі пра карыстальнікаў. Гэта вынікае з "справаздачы празрыстасці" за першае паўгоддзе бягучага года, якую апублікавала амерыканская кампанія. У спісе запытаў пра карыстальнікаў з розных краін згадваецца і Беларусь. Запыт ад нейкай дзяржаўнай установы быў адзін — на пяць адрасоў. Пасля разгляду ў прадастаўленні нават частковай інфармацыі было адмоўлена.
Радыё Свабода адзначае, што за апошнія 7 гадоў гэта быў першы такі запыт у кампанію Google з Беларусі.