Google пасля абнаўлення мапаў "спаліў" пазіцыі ўкраінскіх ваенных сістэм
Разбураны завод "Азоўсталь" у Марыупалі
Google абнавіў здымкі на сэрвісе мапаў і рассакрэціў размяшчэнне ўкраінскіх ваенных сістэм, піша hromadske.ua.
Выправіць сітуацыю ўдалося не адразу.
"Мы звяртаемся да іх, каб хутка гэта выправіць, Але ж у іх выходныя. [ ... ] Расіяне ўжо актыўна разганяюць гэтыя здымкі", — расказаў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка.
Пасля публічнай рэакцыі прадстаўнікі карпарацыі Google запэўнілі, што працуюць над выпраўленнем. Каваленка кажа, што надалей будзе дамоўлена, як вырашаць любыя праблемы аператыўна.
Цэнтр процідзеяння дэзінфармацыі ўжо супрацоўнічае з Google. На сустрэчы ў верасні прадстаўнікі бакоў абмяркоўвалі дзейнасць прапагандыстаў у YouTube.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.