«Горад 312» запісаў матэр'ял адразу на некалькі дыскаў

Расійскі гурт «Горад 312» рыхтуецца выдаць свой новы, другі па ліку альбом. Кружэлка, хучэй за ўсё, атрымае назву «Обернись», але трэк-ліст пакуль не падцверджаны. Справа ў тым, што каманда запісала больш песен, чым можа змясціць дыск, і зараз выбірае, якія кампазіцыі ўключаць, я якіе не.

Сярод матэрыяла - як песні напісаныя за апошні год, так і рэчы, разпрацоўка якіх пачалася ўжо даўно. Напрыклад кампазіцыя «Дзяўчына, якая жадала шчасця» ўжо гучыць нават на беларускіх радыёстанцыях, а з 16 лютага кліп на яе запусцілі ў расійскі тэлеэфір. Нагадаю, што гэтая ж песня стала саўндтрэкам да фільма «У чаканні цуду» рэжысёра Яўгенія Бедарэва.

І яшчэ адно, у сваім першым альбоме гурт практыкаваў пераклад сваіх песен на мовы краіны дзе дыск будзе распаўсюджвацца. Я дакладна ведаю, што некалькі кампазіцыяў былі перакладеныя і на нашу мову, толькі трапяць яны ў беларускае выданне дыску, ці не, нажаль невядома.

Дадам, што рэліз альбому чакаецца ўжо летась у сакавіку.


Фота — www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі