"Горад мы чапаць не сталі, а вось стадзік разнясем": новы трэк Макса Каржа
Канцэрт Макса Каржа на стадыёне "Дынама" ў Мінску / Еўрарадыё
Макс Корж выпусціў "біяграфічны" трэк "Разнясем". Фактычна ў ім рэпер апісвае тое, што адбываецца вакол і на яго канцэртах падчас працяглых гастрольных тураў. Песня — стадыённая крычалка, у якой фанаты паўтараюць словы за артыстам:
"Каціцца вагон — Каціцца вагон, хэй!
Далёка наш дом — далёка наш дом, хэй!
Ішлі мы басанож — ішлі мы басанож, хэй!
Стадык разнясем - стадык разнясем, хэй!"
На канцэртах Макса Каржа рэгулярна здараюцца самыя розныя гісторыі. Напрыклад, у расійскай Пярмі фанаты рэпера сталі ў круг і адначасова запалілі шмат фаераў. На агонь прыйшлі пажарныя. Але гледачы адабралі ў іх пажарны рукаў і сталі тушыць залу самі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.