Горад у Грэцыі апынуўся пад густой павуцінай (фота, відэа)
Горад Этоліка ў Грэцыі часткова апынуўся пад густой павуцінай. Як інфармуе сайт newsit.gr, яна "акупавала" пляж, дрэвы і кусты. Раней з такой з'явай мясцовыя жыхары не сутыкаліся.
Спецыялісты кажуць, што вялізная колькасць павукоў з'явілася пасля таго, як значна павялічылася колькасць камароў. У Этоліцы спадзяюцца, што павукоў знішчаць птушкі.
Фота: newsit.gr