Госцем жывога эфіру Еўрарадыё сёння стане Зміцер Дашкевіч
У чацвер, 20 кастрычніка, госцем жывога эфіру Еўрарадыё стане Зміцер Дашкевіч, адзін з лідараў "Маладога фронту" (арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі). Пачатак — пасля навінаў а 16-й гадзіне. Слухаць гутарку можна будзе тут.
Гаворка пойдзе пра праведзены збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Каля 10 тысяч подпісаў плануецца перадаць у Мінкульт.
Фота: nn.by