Грамадзян, якія заплацілі падаходны падатак, залічылі ў дармаеды

Грамадзян, якія заплацілі падаходны падатак, залічылі ў дармаеды

Грамадзянаў Беларусі, якія плацяць штогадовы падаходны падатак, уключылі ў базу незанятых у эканоміцы, паведамляе Радыё "Свабода". У ранейшым ​дэкрэце тыя, хто плаціў падаходны падатак, у гэты лік не траплялі.

Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзіла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вольга Шцін. Яна не патлумачыла, чаму грамадзяне, якія заплацілі падатак, трапілі ў базу дармаедаў і колькі іх усяго.

У ранейшым дэкрэце №3 ад "дармаедскага" збору вызваляліся тыя, хто заплаціў:

падаходны падатак з фізічных асобаў;

адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў;

падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры не менш як 20 базавых велічыняў;

збор за рамесніцкую дзейнасць;

збор за паслугі ў сферы агратурызму.

Цяпер, паводле пастановы Саўміна, занятымі ў эканоміцы лічацца:

індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія плацяць адзіны падатак;

рамеснікі, якія плацяць збор за рамесніцкую дзейнасць;

грамадзяне, якія здаюць у наём жылыя і нежылыя памяшканні, машынамесцы (пры ўмове выплаты падаходнага падатку з фізічных асобаў ад такога даходу).

Па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, у базу "дармаедаў" унесеныя 500 тысяч жыхароў Беларусі. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 03.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі