Грамадзянская актыўнасць моладзі — у чым яе адметнасці?
Часам ствараецца ўражанне, што грамадскі актывізм у Беларусі — і з'ява не вельмі распаўсюджаная, і вынікі дзейнасці грамадзянскай супольнасці не ўражваюць. Наконт першага ўражанне памылковае — дастаткова пацікавіцца і паглядзець, колькі ў Беларусі розных цікавых ініцыятыў і супольнасцяў. А вось з вынікамі...
Наколькі актыўна моладзь задзейнічаная ў грамадскіх ініцыятывах? Якое яно — новае пакаленне актывістаў і што імі рухае? Як зрабіць, каб дзейнасць грамадзянскай супольнасці была больш заўважная, а вынікі яе дзейнасці былі больш хуткімі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельніца праграмы Youth Power Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый Дар'я Рублеўская і праектны менеджар Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы ўдзельніца Акадэміі студэнцкага лідарства Саша Кузьміч.
Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".