“Грай”: чым будзе адметны сёлетні фэст і хто на ім зайграе — эфір

Інэс Сянкевіч і Павел Гарадніцкі

Інэс Сянкевіч і Павел Гарадніцкі / Еўрарадыё

Фестываль беларускай музыкі “Грай” трэці раз збірае сяброў і аматараў беларускай музыкі. Ізноўку Варшава, ізноўку Odessa Club, ізноўку пачатак восені — 7 верасня. Як звычайна, на сцэну выйдуць зоркі — Volski, Dzieciuki, Relikt, "Разбітае сэрца пацана", Nochy. Але будзе і сцэна для маладых выканаўцаў. Як і беларускі фудкорт і арт-маркет з эксклюзіўнымі таварамі і нацыянальнай сімволікай. Такі вось фэст-пераемнік калісьці вельмі папулярнага мінскага фэста “Рок па вакацыях”.

Як нарадзілася ідэя фэста і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і да сёння даводзіцца) сутыкацца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Што будзе адбывацца 3 жніўня на пляцоўцы Odessa Club у межах фэста і якія цікавосткі рыхтуюць для наведвальнікаў у асноўны дзень фэста? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэста “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмэн гурта “Разбітае сэрца пацана” Павел Гарадніцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі