Гродзенца, які скраў "заднюю частку" Дзеда Мароза, знайшлі праз два дні
Гродзенец забірае "заднюю частку" Дзеда Мароза
Міліцыя знайшла гродзенца, які скраў навагоднюю інсталяцыю ў выглядзе "задняй часткі" Дзеда Мароза.
Вылічыць "гродзенскага Грынча" міліцыя змагла з дапамогай запісаў з вулічных відэакамер. 25-гадовага гродзенца знайшлі праз два дні пасля інцыдэнту — 18 снежня. Выявілася, што малады чалавек дзейнічаў у нецвярозым стане.
Дэкарацыю бліжэйшым часам вернуць уладальнікам.
Само здарэнне адбылося ў ноч на панядзелак у цэнтры Гродна. Два маладыя чалавекі ішлі вуліцай, адзін з іх раптам падышоў да ўваходу бара і забраў навагоднюю дэкарацыю — ніжнюю палову Дзеда Мароза, які нібыта лезе ў акно, каб пакласці падарункі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.