Гродзенцу пагражае крымінальная справа за павешанага сабаку

Гродзенцу пагражае крымінальная справа за павешанага сабаку

Жыхару Гродна пагражае крымінальная справа за забойства сабакі, піша uvd.grodno.by.

Жыхар мікрараёна Грандзічы быў заклапочаны тым, як паводзіцца ягоны сабака. Жывёла, па словах гаспадара, выяўляла агрэсіўныя намеры. 

Замест таго, каб звярнуцца да спецыялістаў, мужчына злавіў свайго дваровага гадаванца і павесіў на дрэве. Знайшлі яго праз некалькі дзён мясцовыя жыхары, якія і паведамілі пра гэта ў міліцыю. 

Міліцыя выявіла, хто забіў жывёлу, і цяпер праводзіць праверку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі