Гродзенцы ўбачылі “жывую” Элізу Ажэшку (фота)
Сёння, 1 чэрвеня ў Гродне на вуліцы Элізы Ажэшкі гаражане ўспаміналі вядомую пісьменніцу, яе жыццё і побыт.
У доме-музеі Элізы Ажэшкі і побач з ім прайшло тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае традыцыям 18-19 стагоддзяў.
Удзельнікі свята перанесліся на некалькі стагоддзяў таму. Яны прайшліся па старадаўніх вулачках Гродна, выпілі кубак зялёнай гарбаты з пісьменніцай і пачаставаліся марожаным.
Са старонак яе кніг сышлі героі твораў у нацыянальных касцюмах — габрэі, палякі, беларусы з вершамі і песнямі.
Працы ў стылі 18–19 стагоддзя паказалі рамеснікі і народныя майстры горада.
Каларыту падзеі дадала і выстава старых фотаздымкаў і прадметаў тагачаснага побыту з калекцый гарадской бібліятэкі і прыватных калекцыянераў, а таксама майстар-класы старадаўніх танцаў.