Гродзенцы выбіраюць імя зубраню, якое ўпершыню ў гісторыі нарадзілася ў заапарку
Пяшчота! Фото: sb.by
Амаль месяц таму у пары зуброў: Барыса, якому ўжо 30 гадоў, і значна маладзейшай Любавы, нарадзілася зубраня. Зараз яго знаходзіцца ў карантыне, і... у яго дагэтуль няма імені!
28 ліпеня адміністрацыя старэйшага ў Беларусі Гродзенскага заапарка ўсталюе спецыяльную скрыню, куды кожныжадаючы зможа апусціць паперку з варыянтам імені для нованароджанай.
Як менавіта будуць выбіраць імя з прапанаваных варыянтаў, у заапарку пакуль не вырашылі:
"Ці палічым галасы, ці запросім каго-небудзь з заслужаных людзей, і ён агучыць свой варыянт. А, можа быць, прыўнясем элемент выпадковасці, і зубраня само абярэ сабе імя. Як? Прымацуем цыдулкі да пучкоў травы, і да якога з іх яна падыдзе, так яе і назавем", — распавядае газеце "СБ. Беларусь сегодня" намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны.
Вынікі конкурса будуць падведзеныя ў пачатку верасня, калі прыйдзе час рэгістраваць зубраня ў Міністэрстве прыроды. Пераможцу чакае месячны абанемент на наведванне заапарка.