Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў расійскім Рыбінску
Удар па Рыбінску і яго наступствы / Калаж Еўрарадыё
Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў расійскім Рыбінску. Яна знаходзіцца больш як за 700 км ад межаў Украіны.
Пасля ўдару ў горадзе выпаў "нафтавы дождж".
"Украіна працягвае дальнабойныя санкцыі ў адказ на адмову Расіі завяршыць гэтую вайну", — пракаментаваў удар па нафтавым аб'екце ў Яраслаўскай вобласці РФ Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што гэтае нафтасховішча мае стратэгічнае значэнне для расійскіх рэзерваў.