Гродзенцы зладзілі самасуд над п'яным кіроўцам

На кар'еры пад Гроднам у аўтааварыі 12 ліпеня пацярпелі 5 аўтамабіляў, у адным з якіх знаходзілася дзіця. Адпачывальнікі зладзілі самасуд над вінаватым проста на месцы здарэння. За рулём "Крайслера Пацыфіка" сядзеў нецвярозы малады чалавек, паведамляе Блог Гродна S13. "Крайслер" спачатку стукнуўся ў "Опель Астра", практычна вырваўшы пярэдняе правае кола, расціснуў яе крыло, разбіў фару і сарваў бампер. Потым "Крайслер" стукнуў па "КІА", і завяршыў рух аб бок "Пежо 406", штурхнуўшы яго на "Таёту Авенсіс", які ад удару адскочыў на 40 сантыметраў. У момант таранаў у "Пежо" сядзела маленькая дзяўчынка.

Людзі кажуць, што пасля першага сутыкнення кіроўца "Крайслера" спрабаваў уцячы з месца здарэння. Два мужчыны разбілі вінаватаму твар да крыві, зламаўшы нос. Дарэчы, і кіроўца, і пасажыр "Пацыфіка" былі п'яныя, а кіроўца яшчэ быў і без правоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі