Гродзенец пяць гадоў гвалтаваў дачку-падлетка

Гродзенец пяць гадоў гвалтаваў дачку-падлетка

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбыўся суд над мясцовым жыхаром, які пяць гадоў гвалтаваў сваю дачку-падлетка.

Паводле інфармацыі "Вечернего Гродно", бацька рэгулярна прымушаў дзяўчынку да інтымнай сувязі, калі маці не было дома. Каб яна нікому не расказала, пагражаў, што заб'е яе і маці. Паведамляецца, што мужчына раўнаваў дачку да аднакласнікаў і сустракаў яе пасля школы.

Пасля аднаго з чарговых выпадкаў прымусу дзяўчынка прызналася ва ўсім маці. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Суд прызнаў бацьку вінаватым у шматразовым згвалтаванні непаўналетняй дачкі і здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. Сам мужчына на судзе сваю віну не прызнаў. Яму прысудзілі 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вядома, што гродзенец працаваў на адным з прадпрыемстваў, меў станоўчую характарыстыку, раней не быў судзімы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі