Гродзенец у бойцы адкусіў саперніку вуха
Бойка паміж двума гродзенцамі скончылася амаль у стылі Майка Тайсана. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, канфлікт узнік паміж двума жыхарамі Гродна — аднаму 51 год, другому 32. Прычым старэйшы з іх быў больш імпэтны ў бойцы.
51-гадовы мужчына зрабіў не менш за пяць удараў рукамі і нагамі па целе і галаве саперніка. А потым ён адкусіў маладзейшаму палову левага вуха.
Цяпер на агрэсіўнага гродзенца пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.