Гродзенец выклікаў міліцыю на міліцыянтаў, якія званілі ў яго кватэру

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі

У гродзенскую міліцыю па лініі 102 каля паўночы паступіла тэлефанаванне. Мужчына з вуліцы Ліможа скардзіўся, што яму ў кватэру звоняць невядомыя, перадае прэсс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аказалася, што ў кватэру да яго звоняць... таксама міліцыянты.

Перад тым суседзі паскардзіліся на гродзенца, што ў яго кватэры гучна грае музыка. І міліцыянты прыйшлі разбірацца са скаргай.

Чым скончыўся візіт міліцыі, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі