Гродзенскага рокера Ігара Банцара зноў затрымалі, выламаўшы металічныя дзверы
4 жніўня ў Гродне зноў затрымалі панк-рокера Ігара Банцара, перадае Радыё "Свабода".
Па словах сваякоў, сілавікі высадзілі металічныя дзверы ў кватэры Банцара, дзе ён на той момант быў адзін. Самога рокера забралі і павезлі ў Мінск. "Затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ", — кажуць сваякі.
Прычына затрымання невядомая.
Ігар Банцар ужо быў асуджаны пасля пратэстаў 2020 года. За танец без штаноў перад міліцэйскай машынай яго абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі на паўтара года "хіміі". Падчас суда Банцар трымаў сухую галадоўку 16 дзён.
Пасля вызвалення музыка адмовіўся з'язджаць з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.