Гродзенскага студэнта прызвалі ў войска, нягледзячы на адтэрміноўку
Маці Артура Ачапоўскага выйшла з пратэстам на плошчу, але жанчыну затрымалі і здалі псіхіятрам. 1 кастрычніка студэнта Артура Ачапоўскага адлічылі з гродзенскага ўніверсітэта за тое, што месяц ён не з’яўляўся на занятках. Тым часам хлопец, які летам паступіў на “бюджэт”, служыць у войску. Салдатам ён стаў за некалькі дзён да таго, як прыёмная камісія ўніверсітэта залічыла яго студэнтам.
Маці салдата-студэнта Марыя Ачапоўская патрабуе, каб сыну далі адтэрміноўку. Яна рашылася на смелы крок: выйсці на вуліцу з плакатам. За два тыдні звярнулася па дазвол да мясцовых уладаў. Ёй прыйшоў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Сіўцова.
“Напісана тут: адначасова звяртаем увагу, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах прадугледжвае іншы парадак іх арганізацыі. За яго парушэнне пагражае штраф да 30 базавых велічынь, — зачытвае нам ліст Марыя Ачапоўская. — Гэта не забарона – не ведаю, што гэта такое”.
На плакаце аранжавага колеру маці напісала SOS! Калі яна з’явілася на плошчы, яе чакалі людзі ў цывільным. Яна прастаяла з плакатам толькі восем хвілін.
“Мяне адвезлі ў пастарунак, склалі пратакол, выпісалі папярэджанне і выклікалі псіхіятраў, — працягвае Марыя Антонаўна. — Хацелі мяне ў “дурдом” завезці. Аднак тыя паглядзелі на мяне, я ім ўсё патлумачыла, што ў мяне ўсе дакументы на руках і са злосцю кажуць: нічога не знаходзім у яе”.
Каб падтрымаць сына, Марыя Ачапоўская дагэтуль звярталася ў розныя інстанцыі – ад Міністэрства абароны да генеральнай пракуратуры. Паўсюдна кажуць, што хлопца забралі ў войска законна. І вось чаму. Мінулай восенню юнака выклікалі ў ваенкамат. Прапанавалі вучыцца ў аўташколе ДТСААФ па праграме падрыхтоўкі вайсковых кіроўцаў. Артур згадзіўся і цяпер ў яго ёсць пасведчанне кіроўцы катэгорыі В і С. Лічыцца, што ён атрымаў прафесію за кошт Міністэрства абароны і таму абавязаны адслужыць у войску. Праўда, ён не засяродзіў увагу на наступствах гэтага кроку. Бо кожны, хто ідзе на такія курсы, абавязваецца не паступаць вучыцца да таго, як пройдзе службу.
Тым не менш, маці сцвярджае, што Артура прызвалі ў войска з парушэннямі. Хлопца выклікалі ў ваенкамат, калі той з тэмпературай знаходзіўся на бальнічным. Загадалі звольніцца з працы і назаўтра прыйсці з рэчамі.
Марыя Антонаўна: “Звярталася ў Мінабароны, у паркуратуры. Ён знаходзіўся з 20-га па 23-га на бальнічным, калі яшчэ грузчыкам працаваў. А 21-га атрымаў павестку. Патэлефанаваў у ваенкамат і сказаў, што з’явіцца не можа, бо знаходзіцца на бальнічным. А яму не паверылі, сказалі, можа ад арміі “косіш” ці што. Тады ён усё ж такі пайшоў. Прадставіў ім медыцынскую даведку. Нічога, кажуць, вылечаць цябе ў войску. Адправілі яго з працы звальняцца, хворага чалавека. Я яму кажу: трымайся, сыночак. А ён: не перажывай мама, нікуды не лезь, а то яшчэ пасадзяць цябе”.
Цяпер Артур служыць у чыгуначных войсках у Слуцку. Мы дазваніліся ў вайсковую частку. Былі чуткі, што да хлопца нават прыставілі ахову, каб той не збег на заняткі.
“Аховы побач з ім няма і ніколі не было, — расказалі Еўрарадыё ў частцы. — Служыць ён добра, пытанняў па службе няма. Выконвае распарадак дня сумленна”.
Тэарэтычна, пасля службы Артура могуць аднавіць ва ўніверсітэце. Аднак толькі пры наяўнасці бюджэтных месцаў. Каб вызвалілася месца, некага павінны адлічыць, напрыклад, за непаспяховасць. Гэта значыць, гарантый, што Артур пасля войска стане студэнтам, няма.
“Звычайна іх, канешне, няма. Так што ў прынцыпе, гэта вельмі складана зрабіць”, — адказалі нам ва ўніверсітэце.
Фота: http://www.volozhin.gov.by/pub/Image/Prisjaga1.jpg