Гродзенскаму "Нёману" залічылі паражэнне за лішняга "легіянера" на полі

Паражэнне з лікам 0:3 залічанае гродзенскаму "Нёману". У нядаўняй гульні чэмпіянату Беларусі ў Лунінцы з мікашэвіцкім "Гранітам" на полі адначасова былі пяць гродзенскіх "легіянераў", што забаронена рэгламентам.
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола ануляваў вынік матча, які закончыўся ўнічыю 1:1. Акрамя таго, "Нёман" аштрафаваны на 1 млн 750 тысяч рублёў.

Нагадаем, што "лішні" "легіянер" выйшаў на поле ўжо ў даданы арбітрам час, калі лік быў 1:1. Ужо праз некалькі дзясяткаў секундаў гродзенцы правялі замену і легіянераў на поле зноў стала чацвёра, але парушэнне было заўважана і "Нёману" гэтую памылку не даравалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі