Гродзенская мытня вяртае Севярынцу кнігі Зянона Пазняка

Сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу вяртаюць кнігі, канфіскаваныя гродзенскай мытняй у кастрычніку 2014 года. Тады палітыка затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з Беластоку. Пасля прад’яўлення пашпарту Севярынца павялі на асабісты агляд і сканфіскавалі шэраг кніг Зянона Пазьняка.
 
6 лютага пасля двух зваротаў непасрэдна на пункт пропуску Брузгі і ў Гродзенскую рэгіянальную мытню Павал Севярынец атрымаў адказ, падпісаны намеснікам начальніка мытні Ю.І.Комлачам. У адказе паведамляецца, што спецыяльная камісія правяла экспертызу кніг Пазьняка на "прадмет наяўнасці прыкмет экстрэмізму” (экспертнае заключэнне ад 28.01.2015) і вызначыла, што ў гэтай літаратуры прыкметаў экстрэмізму няма.
 
Праўда, гродзенская мытня ўдакладняе: з 26 адабраных кніг уладальніку вернуць толькі 25. Кніга "Тэрра Дэй” дагэтуль знаходзіцца на экспертызе, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі