Гродзенская мытня затрымала больш за 11 т сумесі маку і макавай саломкі

Гродзенскія мытнікі 11 чэрвеня затрымалі ў пункце "Прывалка" 470 мяхоў агульнай вагой больш за 11 т. У іх была сумесь макавага насення і макавай саломкі. Груз, інфармуе БЕЛТА, быў знойдзены ў аўтамабілі, які ехаў з Польшчы праз Літву і Беларусь у Расію. У кодабе аўтамабіля акрамя грузу "яблыкі", заяўленага ў суправаджальных дакументах, і былі знойдзеныя кантрабандныя мяхі. Два паддоны з яблыкамі служылі прыкрыццём для кантрабанды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі