"Гродзенская праўда": у Гродне — трэці выпадак каранавіруса

"Гродзенская праўда": у Гродне — трэці выпадак каранавіруса

У Гродне — трэці лабараторна пацверджаны выпадак каранавіруса. Пра гэта паведамляе "Гродзенская праўда". Мужчына знаходзіцца ў абласной інфекцыйнай бальніцы разам з сябрам, з якім вярнуўся самалётам са Швецыі. Мазкі на каранавірус абодвух паказалі станоўчы вынік. 

На 27 сакавіка ў Беларусі зафіксавана 94 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Па звестках Мінздароўя, 32 чалавекі выпісаныя ці гатовяцца да выпіскі, 62 знаходзяцца пад назіраннем дактароў. Ніводны з заражаных не падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Сітуацыя пад кантролем, кажуць у міністэрстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі