Гродзенскі падлетак абстраляў банк з пнеўматычнага пісталета
Аддзяленне банка ў вёсцы Жытомля Гродзенскага раёна стала аб'ектам нападу: 17-гадовы падлетак пашкодзіў там акно.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслава Васілеўскага, каля 10-й гадзіны вечара юнак гуляў па вясковых вуліцах з пнеўматычным пісталетам у кішэні. Маладому чалавеку захацелася пастраляць. Мішэнню для гэтага ён і абраў акно банка, у якое стрэліў чатыры разы.
Пасля стрэлаў юнак уцёк, аднак яго асобу хутка ўсталявалі. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.