Гродзенскі тэлеканал пакаяўся за згадку расійскага журналіста Юрыя Дудзя
Юрый Дудзь / вДудь
Тэлеканал “Гродна плюс” пакаяўся за згадку расійскага журналіста Юрыя Дудзя ў ранішнім эфіры. Гэта назвалі "недапушчальнай інфармацыяй". А інжынерку відэамантажу, якая дала праграму ў эфір, пакаралі.
Дудзя згадалі ў праграме, прысвечанай селебрыці, якія нарадзіліся 11 кастрычніка. Кампанія тлумачыць, што сёлета ў эфір пусцілі паўтор з 2019 года — тады можна было. І фактычна прызнае, што цяпер нельга: з 2020 года ў праграме вядзецца толькі пра савецкіх і беларускіх знакамітасцяў, якія "не маюць дачынення да антыдзяржаўных поглядаў".
Дарэчы, учора стала вядома, што праз згадку Дудзя ў эфіры звольнілі трох супрацоўнікаў гомельскага радыё 107,4 FM.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.