Гродзенскія мытнікі спынілі кантрабанду манет Рымскай імперыі і Візантыі

Гродзенскія мытнікі спынілі кантрабанду манет Рымскай імперыі і Візантыі

Амаль 3000 манет, якія таемна везлі на тэрыторыю ЕАЭС, спынілі гродзенскія мытнікі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Грамадзянін Арменіі ехаў праз пункт пропуску "Бераставіца" з Іспаніі. Яго аўтамабіль накіравалі на мытны агляд з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу. Апаратура засведчыла, што ў машыне зробленыя тайнікі. З хованік пад дном "Мерсэдэса" мытнікі дасталі амаль 1000 манет і больш за 1700 банкнотаў розных дзяржаў і розных наміналаў, кішэнныя і наручныя гадзіннікі, медальёны ды інш.
    
Эксперт мытнай лабараторыі прыйшоў да высновы, што амаль усе знойдзеныя прадметы маюць культурную каштоўнасць. найбольш каштоўнымі сярод іх ён прызнаў старадаўнія манеты і банкноты часоў Рымскай імперыі ды Візантыі. Сярод кантрабандных прадметаў былі таксама  арабскія дырхемы XIII стагоддзя, кішэнны французскі гадзіннік канца XIX стагоддзя, еўрапейскі кашалёк, мексіканскі медальён і памятныя медалі пачатку XIX стагоддзя.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна канфіскаваў кантрабаны тавар. А грамадзянін Арменіі аштрафаваны на 1225 рублёў (50 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі