Грошы Ўсходняга партнёрства размяркуюць згодна з праектамі саміх краін
Бюджэт Усходняга партнёрства, 600 мільёнаў еўра, будзе размяркоўвацца паміж шасцю краінамі ў залежнасці ад прапанаваных імі праектаў. Пра гэта еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер заявіла ў інтэрв`ю ўкраінскаму часопісу "Фокус".
Нагадаем, у ініцыятыву ЕС "Усходняе партнёрства" ўключаны Беларусь, Малдова, Украіна, Арменія, Азербайджан і Грузія. Паводле слоў Ферэра-Вальднер, буйныя дзяржавы будуць браць удзел у большай колькасці праграм. Але ў планах ёсць і праекты трансмежавага супрацоўніцтва, якія павінны зацікавіць усіх удзельнікаў.
Яна звярнула ўвагу, што "фінансаванне краіны можа павялічыцца, калі яна будзе трымацца ўсіх умоў і крытэрыяў праграмы".
Ферэра-Вальднер зазначыла, што ў Беларусі "назіраюцца змены да лепшага, але яшчэ многае давядзецца зрабіць".
У прыватнасці, Мінску неабходна змяніць выбарчае заканадаўства і характар правядзення выбараў, папрацаваць над законам аб СМІ, спрасціць працэдуру рэгістрацыі няўрадавых арганізацый, спыніць пераслед апазіцыі і забяспечыць выкананне правоў чалавека.
БелаПАН