"Грынпіс" заяўляе, што іх карабель захапілі расійскія спецслужбы
25 чалавек экіпажа ледакола "Arctic Sunrise" арыштаваныя расійскай берагавой аховай.
Міжнародная экалагічная арганізацыя "Грынпіс" сцвярджае, што ў момант высадкі на карабель супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў, ён знаходзіўся ў міжнародных водах. Эколагі заяўляюць, што гэта робіць дзеянні расійскага боку незаконнымі, перадае ВВС.
Прадстаўнікі арганізацыі звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай утаймаваць берагавую ахову і загадаць ім схаваць зброю. Эколагі лічаць, што іх пратэст не зрабіў нічога, каб апраўдаць такі ўзровень агрэсіі з боку Расіі.
Напярэдадні два актывісты арганізацыі "Грынпіс" былі арыштаваныя пры спробе падняцца на платформу расійскай кампаніі "Газпрам". Яны патрабавалі адмяніць планы па свідраванні ў Арктыцы.
Цяпер арганізацыя патрабуе вызваліць сваіх актывістаў. "Грынпіс" заяўляе, што працягне дамагацца стварэння міжнароднага запаведніка вакол Паўночнага полюса.
Фота — korabli.eu