Грышын пра адмову Домрачавай: Паважная прычына — хвароба ці смерць

На сённяшняй цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў ён будзе несці сцяг Рэспублікі Беларусь. Як інфармуе партал tut.by, такое рашэнне прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка, які, як вядома, з'яўляецца прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларуская біятланістка Дар'я Домрачава адмовілася несці беларускі сцяг на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Яшчэ да гэтай прапановы яна не планавала ў ёй удзельнічаць. "Таму што ўжо на наступны дзень у нас афіцыйная трэніроўка, а літаральна праз дзень — гонка", — перадае by.tribuna.com словы Домрачавай.

Сцяганосец Грышын здзівіўся такому рашэнню Домрачавай. "Мне вядома, што Даша адмовілася, але я не ведаю, па якіх прычынах, — цытуе словы фрыстайліста партал tut.by. — Ведаеце, калі б у мяне быў старт на наступны дзень пасля цырымоніі адкрыцця або праз дзень, то я б з гэтай прычыны не стаў адмаўляцца ад такой прапановы. Мабыць, такі шанец прадастаўляецца ўсяго раз у жыцці. Выступаць на Алімпійскі гульнях і рабіць гэта годна не кожнаму дадзена, а ўжо тым больш не кожнаму выпадае гонар быць сцяганосцам алімпійскай каманды тваёй краіны. На мой погляд, паважнай прычынай адмовы варта лічыць хваробу і смерць".
 

Лукашэнка раскрытыкаваў Домрачаву: Як можна было прайграць Бергер?
 

Колькі каштуе пазаўзець за Грышына і Домрачаву ў Сочы? (ПАДЛІКІ)
 

Фота — ria.ru, tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі