Гулец "Арсенала" падчас матчу Лігі Еўропы надзеў маску Чорнай пантэры

Гулец "Арсенала" падчас матчу Лігі Еўропы надзеў маску Чорнай пантэры

Гулец лонданскага "Арсенала" П'ер-Эмерык Абамеянг падчас матчу футбольнай Лігі Еўропы надзеў маску Чорнай пантэры (героя фільма, коміксаў Marvel). Такім чынам адсвяткаваў свой другі забіты мяч у браму "Рэна". Здарылася гэта на 72-й хвіліне, калі лік стаў 3:0 на карысць "Арсенала" (у першым матчы 1/8 фіналу з лікам 3:1 перамог "Рэн"). Абамеянг пабег за браму і ўзяў маску, якая там была пакінутая загадзя. Пасля гэтага ён надзеў яе і адсвяткаваў гол разам з камандай. За гэта футбаліст атрымаў жоўтую картку.

Чорная пантэра — сімвал Габона, радзімы Абамеянга.

Раней падчас выступлення за дортмундскую "Барусію" П'ер-Эмерык Абамеянг падчас матчаў надзяваў маскі Чалавека-павука і Бэтмэна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі