Гульня на “выжыванне”: беларусы Украіне не патрэбныя? Стрым з Магдам
Яўген Магда / Еўрарадыё
Беларускі кірунак застаецца кірункам напружанасці і небяспекі для Украіны: цяпер з тэрыторыі нашай краіны ў бок суседзяў не толькі лятуць дроны-камікадзэ, але на зямлі беларускай ізноў назапашваюцца вайсковыя сілы расійскіх акупантаў. Што стварае небяспеку новага ўдару па Украіне з поўначы. І паглыбляе ўспрыманне ўкраінцамі ўсіх беларусаў як “суагрэсараў”.
Чаму становіцца практычна немагчыма давесці ўкраінцам, што “беларусы не роўна Лукашэнка”, і што стаіць за “антыбеларускімі” выказваннямі асобных украінскіх палітыкаў? Ці сапраўды з Украіны хочуць “выжыць” усіх беларусаў — уключна з валанцёрамі і добраахвотнікамі? Чаму Кіеў не разрывае дыпламатычных адносінаў з Мінскам і навошта робіць з палка Каліноўскага палітычнага актара? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.