"Гульня тронаў" атрымала прэмію "Emmy" ў дзвюх намінацыях

"Гульня тронаў" атрымала прэмію "Emmy" ў дзвюх намінацыях

У Лос-Анжэлесе прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння тэлевізійнай прэміі "Emmy". Амерыканская Акадэмія тэлевізійных навук і мастацтваў у 70-ы раз падвяла вынікі тэлесезону. Папулярны серыял "Гульня тронаў" вылучаўся ў сямі намінацыях, але перамог у дзвюх. Аднак сярод іх галоўная — "Лепшы драматычны серыял". Да таго ж акцёр Пітэр Дзінклэйдж атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў драматычным серыяле, інфармуе ТАСС.

Мэцью Рыз ("Амерыканцы") перамог у катэгорыі "Лепшы акцёр у драматычным серыяле". У жаночай катэгорыі прэмію атрымала Клер Фой з Вялікабрытаніі ("Карона"). Лепшым камедыйным серыялам стаў "Дзіўная місіс Мейзел". Лепшыя акцёры ў камедыйным серыяле — Біл Хейдэр ("Бары") і Рэйчал Броснахэн ("Дзіўная місіс Мейзел").

Дарэн Крыс ("Амерыканская гісторыя злачынстваў") перамог у намінацыі "Найлепшы акцёр у міні-серыяле ці тэлефільме". "Амерыканская гісторыя злачынстваў" стаў лепшым міні-серыялам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі