"Гульню прастолаў" закрыюць толькі пасля 7-8 сезонаў
Пра гэта заявілі акцёры папулярнага серыялу Дэвід Бэніёф і Дэн Вайс.
"Дакладна не будзе дзясятага і адзінаццатага сезона — нельга працягваць толькі таму, што можаш. Жаданне выдаіць тэму да кроплі заб'е серыял", — цытуе словы Вайса Delfi.
Нагадаем, чацвёрты сезон "Гульні прастолаў" стартуе 6 красавіка 2014 года. Першы яго трэйлер на Youtube ўжо паглядзелі амаль 20 мільёнаў разоў. Серыял — адзін з самых папулярных тэлепраектаў мінулага года. Ён быў прызнаны самым запатрабаваным прадуктам у інтэрнэт-піратаў.