Гуркоў — пра цішотку з "Пагоняй": Вы любіце Спанч Боба? А я люблю такую цішотку

Гуркоў — пра цішотку з "Пагоняй": Вы любіце Спанч Боба? А я люблю такую цішотку

Чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў у складзе беларускай каманды прыляцеў у Мінск. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" кароткае інтэрв'ю ў яго ўзяў тэлеканал "Белсат".

Адказваючы на пытанні Гуркоў паведаміў, што кожную перамогу ён успрымае як першую. На шляху да цяперашняй перамогі, па яго словах было шмат розных абставінаў і складанасцяў, у тым ліку асабістых: калі ў спартоўца быў паўфінальны бой, яго родны дзядзька ляжаў на аперацыі.

Журналістка "Белсата" пацікавілася, ці не было да Гуркова прэтэнзіяў ад спартовых чыноўнікаў за цішотку з "Пагоняй", у якой ён узняўся на п'едэстал.

Гуркоў: "А што цішотка? Ніякіх пытанняў. Вось вы любіце Спанч Боба, напрыклад? А я люблю такую цішотку".

Як вядома, Гуркоў выступае адным з салістаў гурта Brutto. На яго думку, менавіта гэтая акалічнасць стала прычынай яго разрыву з Міністэрствам спорту, дзе баец раней атрымоўваў стыпендыю. У выніку нават сама паездка Гуркова на чэмпіянат свету была пад пытаннем. Выступаючы на чэмпіянаце свету, беларус перамог Экапхана Самбунсаба з Таіланда, якога ніхто не мог перамагчы цягам чатырох гадоў.

Віталь Гуркоў — чэмпіён свету па муай-тай (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі