Гурт Brutto даў канцэрт у былой рэзідэнцыі Віктара Януковіча "Міжыгор'е"

6 чэрвеня Сяргей Міхалок і гурт Brutto далі сольны канцэрт на міжнародным фэсце журналістаў-даследчыкаў. Імпрэза праходзіць у Міжыгор'і — былой рэзідэнцыі экс-кіраўніка Украіны Віктара Януковіча.

Самую закрытую і засакрэчаную калісьці тэрыторыю ва Украіне адкрылі для ўсіх пасля ўцёкаў Януковіча 22 лютага 2014 года. Журналісты вырашылі ладзіць тут штогадовую канферэнцыю.

Сёлета на Міжыгор'е Фэсце ад імя "Украінскай праўды" і газеты Kiev Post уручалі прэмію найлепшым украінскім журналістам за рэпартажы пра вайну на ўсходзе краіны.

Пасля ўрачыстай цырымоніі і адбыўся канцэрт Brutto, перадае "Беларускі партызан". Гурт выканаў усе песні са свайго першага альбома Underdog і некалькі новых кампазіцый. Канцэрт доўжыўся амаль дзве гадзіны.

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі