Гурт Brutto Сяргея Міхалка зняў кліп на песню "Гири" (тызер)

Неўтаймаваны Сяргей Міхалок і яго новы гурт Brutto анансуюць чарговы, трэці кліп. Гэтым разам на песню "Giri". Згодна з тызерам, ён выйдзе 6 кастрычніка на пляцоўках sports.ru i tribuna.com.


Нагадаем, праект Brutto узнік 1 верасня на аскепках гурта "Ляпіс Трубяцкой". "Мастацкім кіраўніком" стаў Сяргей Міхалок, а каманду склалі спартоўцы-качкі. Ужо праз 12 дзён выйшаў свой дэбютны альбом праекта "Underdog". Нядаўна гурт прадставіў відэа "Першы з'езд Brutto", у якім паказаў закуліснае жыццё праекта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі