Гурт “Кассиопея” выдаў дэбютны альбом праз 12 гадоў пасля запісу
Запісаны ў 2001-м годзе “Земля-Луна-транзит” з’явіўся лімітаваным выданнем на вініле.
Гурт “Кассиопея” выпусціў вініл з дэбютным альбомам “Земля-Луна-транзит”. Дыск быў запісаны яшчэ ў 2001 годзе, але так і не быў выдадзены. За выключэннем, хіба, песні “На Луне”, якая выйшла на першым афіцыйным рэлізе гурта “2001-2008”.
“Па-першае, яго не было дзе выдаваць, а па-другое, тады была моднай іншая музыка, былі іншыя прыярытэты ў людзей. Мы ж заўсёды, так бы мовіць, у авангардзе, на некалькі крокаў наперадзе. Таму цалкам нармальна, што яго толькі цяпер выдаюць, — разважае лідар “Кассиопея” Аляксандр Ліберзон. — Ну, а вініл мне падаецца цяпер больш актуальным, чым CD. Бо вініл — гэта ўсё ж такі выпендрож, гэта модна і прэстыжна, а CD ўжо амаль памёр. Ну, і зноў жа, “Земля-Луна-транзит” яшчэ ніколі не выходзіў, таму лічы, што мы адразу двух зайцаў забілі”.
Пласцінка з’явіцца ў продажы напрыканцы ліпеня, замовіць яе можна будзе па кантактах агенцтва Bo Promo.
“Кассиопея” — “Земля-Луна-транзит”:
Бок 1:
1. “Сколько радости”, 2. “Голубой экран”, 3. “Анжелика и Филипп”, 4. “Мой папа-змеелов”, 5. “Где я?”
Бок 2:
1. “Карибское море”, 2. “На Луне”, 3. “Стать Медузой”, 4. “Лекарь Данилка и карлик Захарка”, 5......., 6. “Мой папа-змеелов” (логика метро версия).
Прадакшн: Аляксандр Багданаў, дызайн: Анастасія Макеева, выданне: Ігар Ціхі