Гурт Naka шукае гітарыста і адпраўляецца ў тур па Беларусі.

Як распавяла Еўрарадыё вакалістка гурта "Naka" Наста Шпакоўская, зараз усе сілы гурта накіраваныя перш за ўсё на пошук новага гітарыста і на яго "адаптацыю" у камандзе.   Наста Шпакоўская: "Таму, у асноўным праграма канцэртаў будзе ў большасці складацца з нашых старых песень, бо трэба ж новага музыканта падрыхтаваць і ўвесці ў курс справы. Але, безумоўна, што-небудзь новае мы абавязкова выканаем — інакш нам самім не цікава".

Першы канцэрт тура адбудзецца ў сталіцы, 26-га кастрычніка, у малой зале к/з Мінск. Далей музыканты плануюць наведаць 5 гарадоў Беларусі: Магілёў, Гродна, Віцебск, Баранавічы, Брэст.

Як кажа Наста Шпакоўская, гурт не баіцца, што ў рэгіёнах "Naka"не здолее сабраць поўныя залы:

Наста Шпакоўская: "Рызыкаваць не баімся! Наадварот — гэта нават прыемна. Тым больш, што зусім такія міні-туры, калі мы за паездку наведвалі 2-3 гарады, мы ўжо рабілі. Цяперашні тур таксама цяжка назваць паўнавартасным, але, у любым выпадку, гэта цікава, і ў нас гэта ўпершыню. Стартуем мы 6-га лістапада".

За графікам туру сачыце на афіцыйным сайце гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі