Гурт Radiohead выпусціў новы альбом

Гурт Radiohead выпусціў новы альбом

Брытанскі рок-гурт Radiohead выпусціў новы альбом. Кружэлка пад назвай A Moon Shaped Pool складаецца з 11 трэкаў.

Шэраг песень з альбома прыхільнікі гурта чулі раней. У прыватнасці, песня "True Love Waits" выконвалася на канцэртах з 1995 года, адзначае meduza.io. У альбом таксама ўвайшлі песні "Burn the Witch" і "Daydreaming", якія на пачатку траўня выйшлі ў выглядзе сінглаў.

A Moon Shaped Pool — дзявяты студыйны альбом гурта. Пра яго выхад музыкі паведамілі 6 траўня. Папярэдні альбом гурта, альбом The King of Limbs, выйшаў у 2011 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі