Гурт Red Hot Chili Peppers выходзіць з адпачынку

Гурт Red Hot Chili Peppers пасля двухгадовага творчага адпачынку парадаваў сваіх фэнаў размовамі пра новы альбом.  Паводле словаў бубнача каманды Чэда Сміта, музыкі працуюць над свежым матэрыялам і плануюць яго выдаць напрыканцы наступнага года.

“Мы ўжо запісалі некалькі песень і збіраемся прысвяціць стваральніцтву яшчэ нейкі час. Ведаеце, у нас гэты працэс заўсёды зацягваецца”, -заявіў Чэд у адным з інтэрв’ю.

На пытанне пра тое, ці не з’явяцца ў стылістыцы новай плыты водгукі нядаўніх эксперыментаў басіста “перцаў” Флі і Тома Ёрка, Сміт выказаўся адмоўна. Бубнач кажа, што на дадзены момант новыя песні Red Hot Chili Peppers напісаныя з фартэпіяна, аднак невядова, як яны трансфармуюцца ў будучыні.

Фота: www.liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі