Гурт "Стары Ольса" адмовіўся ад Нацыянальнай музычнай прэміі (відэа)
Музыкі этна-гурта "Стары Ольса" на знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў адмовіліся ад Нацыянальнай музычнай прэміі. Дыплом яны прынеслі і пакінулі на ганку Мінсітэрства культуры.
"Пасля таго, як дзяржава пачала адкрыты генацыд свайго народа, мы лічым за ганьбу мець узнагароды ад такой дзяржавы", — заявіў лідар гурта Зміцер Сасноўскі.
Нацыянальнай музычнай прэміяй "Ліра" гурт быў узнагароджаны ў 2012 годзе. "Стары Ольса" тады атрымаў прэмію як найлепшы этна-фолк-калектыў года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.