"Хабл" абверг, што камета, якую адкрыў беларус, блізкая да гібелі

Нагадаем, нябеснае цела было адкрытае летась беларускім астраномам Віталём Неўскім і яго расійскім калегам Арцёмам Навічонкам. У канцы лістапада 2013-га камета C/2012 S1 (ISON) пройдзе паблізу Сонца. Навукоўцы меркавалі, што ў гэты час яна можа дасягнуць яркасці поўнага Месяца і стаць самай яркай каметай дзесяцігоддзя.



Калумбійскія астраномы заяўлялі, што камета неўзабаве можа разбурыцца. Аднак здымкі "Хабла", зробленыя 9 кастрычніка, паказваюць, што касмічнае цела выглядае сіметрычным і гладкім, а гэта сведчыць аб захаванасці ядра. Таму яго сустрэчы з Сонцам нішто не пагражае, інфармуе РІА "Новости".

Навукоўцы прапануюць паслаць "разведку" да 400-метровага астэроіда (фота)
 

NASA: Зямлі пагражае 400-метровы астэроід
 


Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі