Хакеіст зборнай Беларусі трапіў у ДТЗ, кіроўца адмовіўся ад медагляду
У аварыю трапіў хакеіст зборнай Беларусі Сяргей Касціцын, паведамляе tribuna.com.
ДТЗ адбылося 20 верасня каля 3:30. Аўтамабіль "Мерсэдэс" на вуліцы Арлоўскай урэзаўся ў святлафор. Пацярпелых пры інцыдэнце няма, машына атрымала механічныя пашкоджанні.
У ДАІ паведамілі падрабязнасці: "Кіроўца ад праходжання агляду адмовіўся. Абставіны здарэння высвятляюцца, па гэтым факце праводзіцца праверка".
Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях адмова ад медагляду пры ДТЗ цягне за сабой такую ж адказнасць, як і за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. За гэта пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў (1350-2700 рублёў) з пазбаўленнем права кіравання на 3 гады.
Па словах відавочцы, Сяргей Касціцын быў з дзяўчынай. Хакеіст пацвердзіў журналістам, што трапіў у ДТЗ на Арлоўскай, але паведаміў, што за рулём быў не ён. Спартовец кажа, што ў аварыі не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.