Хакеістам мінскага "Дынама" паказалі, дзе скончыцца іх кар'ера, — на МТЗ

Хакеістам мінскага "Дынама" паказалі, дзе скончыцца іх кар'ера, — на МТЗ

30 кастрычніка хакеістаў мінскага "Дынама" звазілі на экскурсію на Мінскі трактарны завод, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Паездка адбылася на наступны дзень пасля сустрэчы "зуброў" з хабараўскім "Амурам", якую дынамаўцы прайгралі з лікам 3:6. Гэта адзінаццатая запар параза "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ. 

Паездка на МТЗ, які з'яўляецца адным са спонсараў клуба, — ініцыятыва новага генеральнага дырэктара каманды Дзмітрыя Баскава. Хакеістам паказалі галоўны зборачны канвеер, ліцейны і механічны цэхі. Выявілася, што некаторыя з гульцоў упершыню ў жыцці апынуліся на прадпрыемстве. 

Гендырэктар "Дынама" пажартаваў, што прывёз сваіх падапечных, каб яны бачылі, што іх чакае па заканчэнні спартовай кар'еры. 

У чэмпіянаце КХЛ мінскі клуб сёння займае апошняе месца, маючы толькі 12 балаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі