Хакеістку Кацю, якой забаранілі гуляць у хакей, запрасілі ў Чэхію

Хакеістку Кацю, якой забаранілі гуляць у хакей, запрасілі ў Чэхію

Хакеістцы са Жлобіна Каці Нікіцінай чыноўнікі забаранілі гуляць з-за бесперспектыўнасці: жаночай хакейнай каманды ў Беларусі няма і наўрад ці будзе. Нагадаем, Каця Нікіціна ўжо амаль чатыры гады сур’езна займаецца хакеем і кідаць не збіраецца.

Пра праблему даведаліся за мяжой. І Кацю Нікіціну запрасілі трэніравацца і гуляць у Чэхіі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў трэнер Кацярыны Андрэй Доб’я.

Сама Каця такой перспектыве вельмі рада — дзяўчынка хоча займацца і выступаць у хакейнай камандзе.

“Пакуль мы думаем, але там з 14−ці гадоў, і таму мне пакуль рана. Але я была б рада паехаць!” — настрой у дзяўчынкі ад такой навіны бадзёры і радасны.

Мама Кацярыны Нікіцінай, Вераніка кажа Еўрарадыё, што сям’я яшчэ думае над прапановай, але адпускаць так далёка і надоўга дачку маці не хацелася б.

Фота: onliner.by

 

Хакеістку Кацю, якой забаранілі гуляць у хакей, запрасілі ў Чэхію

Каця і праграма па развіцці жаночага хакея ў Беларусі

“Хакей мне больш па душы, яшчэ і характар у мяне такі — баявы. Больш за ўсё ў школе мне падабаецца фізкультура, а калі не фізкультура, тады геаграфія. Складана гэта ўсё сумяшчаць, але трэба!”

Тры гады таму, 10-гадовая Каця Нікіціна ў хакей прыйшла за страрэйшым братам Максімам. А цяпер не можа гуляць, бо дзяржаўная праграма па развіцці жаночага хакея ў Беларусі скончылася год таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі