Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі новакузнецкі "Металург" — 5:2 (відэа)

Форвард "Дынама" Аляксандр Кітараў забіў сваю першую шайбу ў сезоне. На шостай хвіліне другога перыяду ён зраўняў лік — 1:1. Дарэчы, апошні раз Кітараў закідваў за мінскае "Дынама" амаль год таму. Як нагадвае goals.by, гэта было 4 лістапада 2012 года ў гасцявым матчы з рыжскімі аднаклубнікамі (2:0).

Акрамя Кітарава па дзве шайбы закінулі Джэф Плат і Аляксей Калюжны (другую шайбу ён закінуў у пустую браму на апошніх секундах).

1 лістапада "Дынама" прымае "Адмірал" з Уладзівастока.


Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі